Кіраўнік Вільні Валдас Бенкунскас апублікаваў план па абароне літоўскай сталіцы. Кіраўнік горада заявіў, што Вільня, у выпадку канфлікту, стане мэтай нумар адзін, піша Delfi.

– … Мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі. За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Вільні ёсць Астравецкая АЭС, якая з’яўляецца пагрозай, — адзначыў Бенкунскас. План можна падзяліць на дзве часткі: дапамога абароне і ўмацаванне грамадзянскай абароны. Дапамога абароне ўключае меры тыпу контрмабільнасці, новую прастору для дронаў, ваенную камендатуру ды іншае.
Меры па контрмабільнасці ахопяць усходнюю і паўднёвую часткі горада, план павінны рэалізаваць да восені. Плануецца аб’явіць конкурс на закупкі бетонных блокаў для перакрыцця дарог, процітанкавых «зубоў дракона», зборных камплектаў сталёвых «вожыкаў».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: delfi.lt






