Кіраўнікі МУС Польшчы Томаш Семоняк і Германіі Нэнсі Фэзер наведалі памежны пераход Полаўцы-Пяшчатка.

Падчас брыфінгу на польска-беларускай мяжы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк нагадаў, што Польшча ўжо больш за тры гады зазнае гібрыдную агрэсію з боку рэжыму Лукашэнкі, які падтрымліваецца Расеяй.
“Сёння мы перадалі міністру і нямецкай дэлегацыі шмат інфармацыі аб тым, якія велізарныя намаганні прыкладае наша краіна, каб зрабіць гэтую мяжу, мяжу ЕЗ, шчыльнай”, – сказаў Томаш Семоняк. Ён дадаў, што Нэнсі Фэзер была праінфармаваная аб тым, якія сілы выкарыстоўваюцца і якія інвестыцыі робяцца для захавання мяжы. Семоняк падкрэсліў, што сёння «мы павінны абараняць гэтую мяжу ўсімі сіламі ЕЗ і НАТА». «Калі гэтая мяжа будзе бяспечнай, увесь ЕЗ будзе ў бяспецы і ніякага кантролю ў Шэнгенскай зоне не спатрэбіцца», — сказаў ён.
Нэнсі Фэзер: Кантроль на ўнутраных межах Нямеччыны часовы
Кантроль на ўнутраных межах Германіі часовы, запэўніла Нэнсі Фэзер. Яна дадала, што адмена кантролю стане магчымай, калі зменшыцца колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы.
Падчас брыфінгу яна падкрэсліла, што для жорсткай аховы знешніх межаў ЕЗ неабходна забяспечыць бяспеку на ўнутраных межах краін-сябраў супольнасці. Фэзер заявіла аб падтрымцы польскага старшынства ў ЕЗ, запланаванага на першую палову 2025 года, галоўныя тэмы якога – міграцыя і бяспека.
Яна падкрэсліла, што акрамя рэформы сістэмы прадастаўлення прытулку ЕЗ патрэбная новая дырэктыва аб «вяртанні». «Эфектыўная сістэма вяртання на еўрапейскім роўні вельмі важная, таму што тыя, хто не мае права заставацца ў Еўрапейскім Звязе, павінны вярнуцца хутка — каб мы маглі абараніць тых, хто сапраўды мае патрэбу ў абароне ад вайны і тэрору. Калі ўсё гэта ў нас атрымаецца, кантроль на ўнутраных межах таксама будзе адменены. Мы ведаем, што нашы суседзі назіраюць за тым, што 16 верасня мы ўвялі кантроль на ўсіх нашых межах. Ён застанецца, пакуль колькасць не зменшыцца. Як толькі колькасць зменшыцца, кантроль будзе зняты. Так што гэта часовыя меры», — сказала Нэнсі Фэзер.