Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс “Кіт” Прохараў і яго намеснік Вадзім Кабанчук завяршылі сустрэчы з беларускімі дыяспарамі. Мерапрыемствы адбыліся ў розных гарадах Польшчы, а таксама ў Вільні, Празе і Берліне.

Вынікі туру падводзяць Вадзім Кабанчук і Дзяніс Прохараў:
-За гэты час у нас атрымалася дагрукацца па некаторых пытаннях да беларусаў. Напрыклад, самае важнае пытанне, гэта тое, што вайна трывае, яна нікуды не дзенецца, калі мы з вамі не будзем штосьці дзеля гэтага рабіць. Па-другое, нарэшце падзякавалі беларусам за тое, што яны падтрымліваюць нас ад пачатку нашага стварэння. Па-трэцяе, абмяркоўвалі палітычныя кірункі, важнасць палітычных кірункаў.
-Мы бачым, што асабліва нашых суседзяў цікавіць тэма вызвалення Беларусі.
Пры гэтым частка сустрэч прайшла непублічна. Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Полк Каліноўскага і аб’яднанне Рух.


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя