BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіркевіч: Варшаўская вуліца ў Беластоку мае будынкі, звязаныя з беларускай гісторыяй

19 красавіка ў Беластоку адбылася экскурсія па вуліцы Варшаўскай, дамы на якой з’яўляюцца помнікамі архітэктуры мінулага і пазамінулага стагоддзяў.

Пра важнасць такіх экскурсій распавядае іх вядоўца, гісторык і журналіст Алесь Кіркевіч:

-Жывучы ў Польшчы, ты маеш ставіцца з павагай да гісторыі і культуры гэтага края. І экскурсія, на мой погляд, гэта лепшы спосаб распавесці людзям гісторыю, традыцыі і эстэтыку таго края, дзе яны жывуць. І вось вуліца Варшаўская, у ёй, як у лінзе, можна пабачыць усю гісторыю Беластока, усе гэтыя войны, розныя хвалі перасяленняў, якія тут былі. І таму на прыкладзе тых дамоў і людзей, якія там жылі, мы распавядаем і даём разуменне, як тут было.

Па словах Алеся Кіркевіча, на вуліцы Варшаўскай пераплятаецца габрэйская і нямецкая спадчына, але хапае і беларускай гісторыі:

-Гэта хутчэй пра нямецкія, габрэйскія прозвішчы, калі глядзець уласнікаў дамоў. Але ёсць і беларускія сляды. Гэта ў прыватнасці гімназія, рэальнае вучылішча, дзе вучыліся не толькі Заменгоф, але і нашыя людзі, як Ігнат Грынявіцкі, які забіў Аляксандра ІІ. Той жа капітан Дзямідаў, які ў 1920 годзе ваяваў з бальшавікамі. 

Экскурсія сабрала некалькі дзясяткаў беларусаў, якія жывуць цяпер у Беластоку. Праз некалькі тыдняў Алесь Кіркевіч запрашае на іншыя экскурсіі па беластоцкіх вуліцах.

Беларускае Радыё Рацыя