BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кірмаш RADA Market у Вільні

10 жніўня ў Вільні пройдзе кірмаш RADA Market

RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў, дзе кожны жадаючы можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення! Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў і набыць іх прадукцыю, прыняць удзел у майстар-класах і вялікай колькасці іншых актыўнасцяў!

Асноўная пляцоўка:

  • 12:00–17:00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў;
  • 17:00–18:00 – Лекцыя-стэндап «Яна жартуе?!» ад Фем-стэндап клуба ім. Зоські Верас;
  • 18:00–18:30 – Дабрачынны аўкцыён з Мікітай Бялевічам;
  • 19:00 – Stand up Ірыны Прыходзька;
  • 21:00 – After-party клубе Red Cat (Vytenio g. 50d)

Пляцоўка майстар-класаў:

  • 12:00–13:00 – Лепка з гліны;
  • 13:00–14:00 – Збор калажу на тэму «Аўтапартрэт»;
  • 14:00–15:00 – Шыццё лялькі ўласнымі рукамі / Стварэнне свайго ўласнага ўпрыгожання;
  • 15:00–16:00 – Варкшоп па DIY-друку (do it yourself) на цішотках / Майстар-клас па макіяжу «Ззяй»;
  • 16:00–17:00 – Майстар-клас па Vogue dance;
  • 13:00–17:00 – Майстар-клас з Левонам Халатрянам па стварэнні чокераў

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў усімі неабходнымі матэрыяламі — нічога браць з сабой не трэба.

Удзел у майстар-класах бясплатны, але трэба зарэгістравацца.

Падрабязней пра RADA Market па спасылцы.