BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Клайпеда: да мясцовых беларусаў завіталі беларусы з Вільні і Беластока

У балтыйскую Клайпеду да мясцовых беларусаў адбыўся візіт беларускіх актывістаў з Беластока і Вільні. Актывістка Марыя Грыц з Беластока правяла для беларускіх дзетак з Клайпеды майстар-клас па вырабе выцінанак. Таксама на ранішнік завіталі калядоўчыкі з ліку мясцовых беларусаў.

Распавядае Марыя Грыц:

-Па запрашэнні беларусаў і беларусак мясцовых мы прымалі ўдзел у каляднай імпрэзе. Яна пачалася з выцінанкі, мы разглядалі і практыкавалі тры прыёмы выцінанкі. Натуральна, што ў выцінанкі вялікая гісторыя, і розныя прыёмы, але базавае штосьці можна літаральна за гадзіну ўжо засвоіць і даць рады. Мы выразалі і стваралі аплікацыю, кшталту, “Чароўны калядны свет”.

Па словах Вольгі Вялічкі, якая адмыслова завітала ў Клайпеду з Вільні, такія сустрэчы вельмі важныя:

-Я вельмі рада, што нам удаецца аб’ядноўваць беларусаў, якія пасля 2020 года былі раскіданыя па шмат якіх краінах, шмат якіх гарадах. І вельмі добра, што ў Клайпедзе ёсць спадар Мікалай Логвінаў і ёсць супраца з Цэнтрам нацыянальных культур. Гэта такое месца, дзе беларусы не толькі Клайпеды, не толькі Літвы, але ўжо і Польшчы, могуць далучацца да нашых традыцыйных святаў.

Беларусы Клайпеды ў сваю чаргу запрасілі беларусаў Вільні і Беластока разам адзначыць у ліпені 2025 года традыцыйнае Купалле на беразе Балтыйскага мора.

Поўнасцю слухайце тут:

Беларускае Радыё Рацыя