BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Усходні шчыт, аэрапорт і фінансаванне шпіталяў

У Беластоку падчас брыфінгу быў анансаваны парадак дня чарговага пасяджэння Сейміка Падляшскага ваяводства, якое пройдзе ў панядзелак, 31-га сакавіка. У цэнтры ўвагі – пазіцыя па Усходнім шчыце, якую прапанавалі радныя Грамадзянскай кааліцыі з крытыкай дэпутатаў Еўрапарламента, што прагаласавалі супраць рэзалюцыі Еўрапарламента ў падтрымку будаўніцтва. 

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

–  Сеймік на сваім пасяджэнні ў панядзелак прыме пастанову пра значнае павелічэнне сродкаў на фінансаванне нашай сістэмы аховы здароўя. Больш, чым на 7 мільёнаў злотых, якія ён хоча накіраваць на сафінансаванне або на фінансаванне праектаў, якія будуць рэалізаваныя лякарнямі Падляшскага ваяводства ў рамках інтэргацыйных праектаў, якія атрымалі падтрымку, Польшча-Літва і Польшча-Україна.

Сесія Сейміка Падляшсквага ваяводства 31-сакавіка распачнецца а 10-й і  абяцае быць напружанай і значнай для развіцця Падляшскага ваяводства. Вядома, што радныя ад  PiS падрыхтавалі сваю пазіцыю па Усходнім шчыце, якая падтрымлівае будаўніцтва і настойвае, каб цэнтр прыняцця рашэнняў у пытаннях бяспекі заставаўся ў Польшчы. Акрамя гэтага будзе абмяркоўвацца пытанне аэрапорта Крыўляны ў Беластоку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя