Беларускі клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 запрашае ў Беластоку на сапраўдны “Паўстанцкі салон” – унікальную гістарычную вечарыну, дзе адновіцца атмасфера інтэлектуальных і творчых салонаў эпохі паўстання 1863 года.

Гэта магчымасць адчуць дух таго часу, уявіць сябе сапраўдным удзельнікам падзей і атрымаць незабыўны досвед з сярэдзіны XIX стагоддзя – анансуюць арганізатары.
Удзельнікам прапануюць па магчымасці апрануцца адпаведна эпосе, а ў праграме – музыка, паўстанцкія танцы, аўтэнтычныя карты, а таксама стравы і напоі па рэцэптах нашых продкаў. Будуць атракцыі для дзяцей.
«Паўстанцкі салон» пройдзе 15 лютага ў Chill Time Cafe (ul.Sw.Rocha 5/32). Кошт уваходу – сто злотых.






