BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Клуб Invictus 1863 наведаў «зімнік» для беларускіх дзетак «Зубровыя сцежкі»

Сябры беластоцкага клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 наведалі «зімнік» для дзяцей беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных бацькоў «Зубровыя сцежкі», які гэтымі днямі праходзіў у самым сэрцы Белавежскай пушчы.

Васіль Калач і Кацярына Ваданосава

Васіль Калач і Кацярына Ваданосава паказалі і расказалі дзеткам пра паўстанне 1863-64 гадоў.

Васіль Калач: Мы больш сканцэнтраваліся на паказе зброі, на тлумачэнні, чаму наогул выбухнала гэтае паўстанне. Таму што дзеці павінны гэта ведаць, гэта падзея, якая фактычна стварыла беларускую палітычную нацыю, каб дзеці менавіта злавілі тую сутнасць, тое зерне. Ну і, канешне, паказвалі зброю, распавядалі, як ёй ваявалі.

Кацярына Ваданосава: Камусьці больш падабаецца вось такая ваярка, якая можа шабляй з мужыком махацца. А камусьці наадварот, жанчына ў крэналіне туга зацягнутая ў гарсэт. І я вельмі цешуся тым, што я магу ім прадставіць вось гэтую магчымасць выбару, выбраць што ім бліжэй, што падабаецца. І гэтым выбарам нейкім чынам скарыстацца ў будучыні.

У «зімніку» «Зубровыя сцежкі», які ў дзве змены праводзіўся ў самым сэрцы Белавежскай пушчы, былі дзеці беларускіх палітвязняў, рэпрэсаваных бацькоў і вымушаных эмігрантаў. У сваю чаргу, клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 прадставіў у атракцыйнай форме сваю дзейнасць больш чым тром дзясяткам маленькіх беларусаў.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя