BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Клуб «Invictus 1863» наведаў дзіцячы летнік «Зубровыя сцежкі»

Клуб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», які створаны беларусамі і базуецца ў Беластоку, тройчы наведаў беларускі дзіцячы летнік «Зубровыя сцежкі», які на працягу месяца працаваў у Белавежскай пушчы. Удзельнікі клуба ў атракцыйнай форме распавядалі і паказвалі дзецям самае цікавае пра паўстанне 1863 – 64 гадоў – культуру, зброю і быт часоў паўстання.

Клуб «Invictus 1863» наведаў дзіцячы летнік «Зубровыя сцежкі»

Гавораць удзельнікі клуба «Invictus 1863»:

-Уражанні, канешне, толькі пазітыўныя, таму што дзеці вельмі інтэлігентныя, вельмі адэкватныя. Я з такімі вельмі люблю супрацоўнічаць. Дзеці цікаўныя. Ім цікавая нашая гісторыя.

Агулам цягам месяца ў тры змены праз летнік «Зубровыя сцежкі» прайшло больш за паўсотню беларускіх дзетак. У асноўным – гэта дзеці палітзняволеных.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя