26 студзеня а 11-й Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863” на Фарных могілках у Беластоку ўрачыста ўскладзе кветкі на магілу Адольфа Белакоза – кіраўніка паўстанцкага руху ў Беластоку.

Кажа кіраўнік клуба гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863”, створаны беларусамі ў Беластоку, Васіль Калач:
– Плануем зрабіць марш па Фарных могілках з ускладаннем кветак і запаленнем знічаў на магіле Адольфа Белакоза, паўстанскага кіраўніка Беластока. Сабрацца перад уваходам на могілкі і зрабіць такі ганаровы марш нашым узброеным косамі і сцягам паўстанцкім аддзелам праз тэрыторыю могілак на саму магілу Адольфа Белакоза. Усе жадаючыя могуць далучыцца.
Адольф Белакоз разам з Браніславам Шварцам напярэдадні Студзеньскага паўстання арганізаваў беластоцкія структуры польскай незалежніцкай арганізацыі. А пасля выбуху паўстання выконваў абавязкі галоўнакамандуючага Беласточчыны. У чэрвені 1863 года Адольф Белакоз быў арыштаваны расейцамі і без суда высланы ў Сібір.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Войцеха Вайткялевіча






