BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Клуб Invictus 1863 запрашае ў Паўстанцкі салон у Беластоку

Ужо 22 лютага а 18-й гадзіне ў Беластоку пройдзе незвычайнае гістарычнае мерапрыемства – “Паўстанцкі салон”, арганізаваны Клубам Invictus 1863.

Гэта рэдкая магчымасць акунуцца ў эпоху паўстання 1863 года і адчуць сябе ўдзельнікам інтэлектуальнага і культурнага салона XIX стагоддзя.

Кажа кіраўнік Клуба Invictus 1863 Васіль Калач:

– Запрашаем усіх у наш “Паўстанцкі салон”. З нашага боку мы зробім усё, каб тыя, хто наведаюць наш салон, нашыя госці, атрымалі максімум настрою і задавальнення, пачулі сябе менавіта ў гэтым паўстанцкім, ці перадпаўстанцкім падполлі ў тыя часы, калі паўстанне рыхтавалася, у тыя часы, калі яно ўжо адбывалася і праходзілі таемныя салоны сярод патрыётаў, якія змагаліся з расейскай акупацыяй.

У праграме “Паўстанцкага салона” пазначаны: музыка эпохі паўстання, гістарычныя гульні з картамі, танцы 19 стагоддзя, пачастункі, віктарына і тэматычная фотазона. Для дзяцей таксама будзе падрыхтаваны атракцыён з картай паўстання. Кожны ўдзельнік атрымае асобнік газеты “Мужыцкая праўда”. Цана квітка на ўваход 100 злотых.

Месца: Chill Time Cafe (вул. Sw. Rocha 5/32).

Беларускае Радыё Рацыя