BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Клуб Сацыяльнай Інтэграцыі HUB адкрывае набор удзельнікаў

У Беластоку працягваецца набор у праграму “Клуб Сацыяльнай Інтэграцыі HUB”, якая накіравана на дапамогу грамадзянам трэціх краін, асабліва ўцекачам з Украіны і Беларусі. Праграма прадугледжвае ўсебаковую падтрымку — ад юрыдычных кансультацый да прафесійных курсаў і працаўладкавання.

Каардынатарка праекта Таццяна Савіч адзначае:

Будзе адабрана 30 удзельнікаў гэтай праграмы, якія змогуць атрымаць дапамогу, калі патрэбна нейкая падтрымка прафесійная. Калі патрэбна перакваліфікавацца у іншыя прафесіі, стажыроўкі. Будуць сустрэчы і з прадпрымальнікамі, майстар-класы па развіцці сацыяльных навыкаў, дапамога ў курсах польскай мовы.  

Рэгістрацыя працягнецца да 14 траўня, а інфармацыйная сустрэча адбудзецца 13 траўня а 17:00 у Клубе Chill Time  (Św.Rocha 5/32, уваход злева ад аркі, 2 паверх). Праграма фінансуецца з Еўрапейскіх Фондаў у межах Праграмы “Фонд Еўрапейскі для Падляшскага 2021–2027”.

Запоўніць анкету можна тут: https://owop.org.pl/rozpoczynamy-rekrutacje-do-klubu-integracji-spolecznej-hub/.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя