Сумесны прагляд беларускамоўных фільмаў ці настольныя гульні. Такі фармат сустрэч беларусаў у Шчэціне ў межах клубу “Шчэцін беларускамоўны”. Тут некалькі разоў на тыдзень ужо цягам году сустракаюцца разам прадстаўнікі беларускай дыяспары, – адзначыў беларускі эмігрант, прадстаўнік клуба беларускай мовы спадар Андрэй.

– Клуб беларускамоўных у Шчэцыне быў створаны недзе год назад. Неяк сабраліся і вырашылі, што без нагоды па-беларуску размаўляць складана. Калі ёсць нейкая нагода, то можна і павучыцца. Ёсць задаволеныя людзі, якія раней не маглі размаўляць увогуле, а зараз вельмі лёгка.
РР: Давайце параўнаем ваш клуб год таму і зараз, што змянілася?
– Галоўнае адрозненне ў тым, што ўвосень з’явілася памяшканне, яго нам дае асацыяцыя «Чабор». Таму можам збірацца ў любы час, у любы дзень, гэта вельмі зручна. Людзей, якія хочуць збірацца часта, не так і шмат, але ўсё адно мець такую магчымасць – гэта вельмі дапамагае.
Цалкам размова:
Андрэй дадаў, што таксама жанры фільмаў як і самі настолкі загадзя абіраюць непасрэдна самі ўдзельнікі клубу. А атрымаць дадатковую інфармацыю па сустрэчах можна, напрыклад, праз суполку ў тэлеграм.
Беларускае Радыё Рацыя






