BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць мігрантаў на мяжы Беларусі і Польшчы зноў павялічваецца

Польскія памежнікі зафіксавалі рэзкі рост спробаў нелегальнага пераходу мяжы – больш за 40 выпадкаў за адзін дзень.

Фота: Autor. Straż Graniczna/Facebook

З канца 2024 года колькасць такіх выпадкаў значна скарацілася – было, што некалькі дзён запар парушальнікаў не фіксавалі ўвогуле. Для параўнання, 27 студзеня памежнікі затрымалі толькі двух чалавек, а на працягу 21–23 студзеня спробаў пераходу не было.

Міністр унутраных спраў Польшчы Томаш Семоняк заявіў, што міграцыйны ціск можа зноў узмацніцца.