BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць пацярпелых ад ракетных удараў па Харкаве павялічылася да 44, сярод іх дзеці

Днём расейцы нанеслі каля 10 удараў па Харкаве. Па апошніх дадзеных, колькасць пацярпелых павялічылася да 44, сярод іх сем дзяцей. Адзін з удараў прыпаў па раёне прыватнай забудовы, паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў. 

Фота: State Emergency Service of Ukraine

Расейскія войскі наносілі ўдары па Харкаве ракетамі «Іскандэр-М», а таксама С-300/400, паведаміла Харкаўская абласная пракуратура. Сярод пашкоджанай інфраструктуры — харкаўскі Палац спорту, гандлёвы цэнтр у Салтаўскім раёне і каля гідрапарка ў Кіеўскім.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў сусветных лідараў даць усё неабходнае для абароны ад расейскіх удараў пасля чарговага абстрэлу Харкава.