BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць спроб нелегальна трапіць у Польшчу – павялічылася год да года

З пачатку года супрацоўнікі Падляшскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы зафіксавалі больш за 600 спроб нелегальнага пераходу мяжы з Беларуссю. За аналагічны леташні перыяд такіх спроб было 280, піша Most са спасылкай на польскіх памежнікаў.

01.03.2022 Kuznica Granica polsko-bialoruska fot. Andrzej Skwarczynski

Штодня памежнікі спыняюць больш за дзесяць такіх спроб. Напрыклад, 25 лютага мяжу спрабавалі перайсці 11 мігрантаў (адна група заўважана ў раёне Нараўкі, другая — у раёне Пласкі). 24 лютага намагаліся нелегальна трапіць у Еўразвяз 30 чалавек. Тады ж памежнікі затрымалі двух кур’ераў, якія планавалі перавозіць парушальнікаў мяжы. Пры гэтым павелічэнне колькасці спроб нелегальнага пераходу мяжы не абавязкова сведчыць пра павелічэнне колькасці саміх мігрантаў. Часта, убачыўшы памежнікаў, мігранты вяртаюцца ўглыб Беларусі, а затым спрабуюць штурмаваць мяжу зноў.