BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць загінулых ад расейскіх атак 29 снежня ў Кіеве ўзрасла да 16, агулам па Украіне – 39 ахвяраў

У Кіеве колькасць загінулых у выніку атакі расейскіх войскаў 29 снежня павялічылася да 16 чалавек, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко. «Напад на сталіцу 29 снежня стаў самым маштабным па колькасці ахвяраў сярод мірных жыхароў сталіцы. На гэты момант з-пад завалаў склада ў Шаўчэнкаўскім раёне дасталі 16 целаў загінулых», – напісаў ён тэлеграме. Паводле Клічко, 1 студзеня ў Кіеве будзе абвешчаны днём жалобы.

30 снежня дзень жалобы па загінулых у выніку масіраванай расейскай атакі аб’явілі ў Адэсе, Запароскай вобласці і Дняпры. Аб павелічэнні колькасць загінулых да 9 сёння паведамілі і ўлады Запароскай вобласці Украіны, дзе напярэдадні казалі пра восем загінулых.Паводле мясцовых уладаў, у выніку расейскіх атак 29 снежня ў Харкаўскай вобласці трое загінулых, у Дняпры – шэсць, у Адэсе – чатыры, у Львове – адзін.

Такім чынам, агульная колькасць загінулых ва Украіне ў выніку масіраванага расейскага нападу 29 снежня склала 39 чалавек, яшчэ больш за 160 чалавек пацярпелі.