BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць загінулых пасля атакі расейцаў па Харкаве ўзрасла да 16 чалавек

Колькасць ахвяр пасля нападу на гіпермаркет «Эпіцэнтр» у Харкаве 25 траўня павялічылася да 16 чалавек, паведаміў кіраўнік ОВА Алег Сінягубаў. Паліцыя высвятляла асобы васьмі загінуўшых з дапамогай ДНК-экспертызы.

Сярод іх аказалася 12-гадовая дзяўчынка, наведвальніца крамы, паведаміла Нацпаліцыя. Працэс ідэнтыфікацыі працягваецца. У выніку інцыдэнту пацярпелі 44 чалавекі, у тым ліку 14 жанчын і 30 мужчын.