За 2023 год Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прызнаў 1421 грамадзяніна Беларусі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Цягам 2024 года — 224 чалавекі.

Як вынікае са слоў міністра ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайтэ, некаторых з гэтага спісу – 9 выпадкаў – давялося прымусова вывозіць з Літвы ў Беларусь. Як правіла, Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прызнае пагрозай тых беларусаў, якія раней служылі па кантракце ў шэрагах МУС Беларусі, у войску або іншых сілавых ведамствах, займалі высокія пасады ў дзяржаўных структурах або з’яўляюцца «кашалькамі» рэжыму Лукашэнкі. Прытым высылцы з Літвы не падлягаюць тыя грамадзяне Беларусі, якія атрымалі ДНЖ на гуманітарных падставах.
Па стане на 1 ліпеня 2024 года 62 535 беларусаў маюць дзейны літоўскі дазвол на жыхарства.
Беларускае Радыё Рацыя






