Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ў 2024 годзе прызнала ўцекачамі ва Украіне аднаго грамадзяніна Беларусі і аднаго грамадзяніна Расеі, паведамілі «Укрінформ» у прэс-службе ведамства.

Таксама на працягу 2024 году шэсць грамадзян Беларусі і 27 грамадзян Расеі «прызнаныя асобамі, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне», адзначылі ў ведамстве.
Разам з тым адносна 20 грамадзян Беларусі, якія незаконна знаходзіліся ва Украіне, прынялі рашэнні аб прымусовым выдварэнні на працягу 2024 году, сведчыць статыстыка ўкраінскай міграцыйнай службы.
Агулам у дачыненні да замежнікаў і асобаў без грамадзянства летась ва Украіне прынялі 400 рашэнняў аб прымусовым выдварэньні, у тым ліку — у дачыненні 101 грамадзяніна Расеі. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі прызнаюць, што не могуць дамовіцца з афіцыйным Кіевам і вырашыць праблемы суайчыннікаў.