BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі яшчэ будзе дзейнічаць буферная зона на польска-беларускім памежжы?

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы падпісаў распараджэнне аб увядзенні часовай забароны на знаходжанне на пэўнай тэрыторыі ў прыгранічнай зоне, прылеглай да дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь. Гэта азначае, што буферная зона падоўжана яшчэ на 90 дзён.

fot. Andrzej Skwarczynski

Зона, на якую распаўсюджваецца забарона на знаходжанне, як і раней, будзе ахопліваць участак мяжы працягласцю 78,29 км, размешчаны ў межах тэрытарыяльнага ахопу пастоў памежнай аховы ў Міхалове, Нараўцы, Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чаромхі.

Як растлумачылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі, гэты рэгіён уяўляе сабой лясную мясцовасць, часта балоцістую, дзе правядзенне пошукавых аперацый абцяжарана. Гэта стварае непасрэдную пагрозу жыццю і здароўю людзей, якія трапляюць туды з Рэспублікі Беларусь.