Саміт NATO і яго вынікі для Украіны, прылёт расейскай ракеты ў дзіцячую лякарню “Охматдет” у Кіеве, мабілізацыя ды перамовы з Расеяй. Усе гэтыя тэмы цяпер закранаюцца ва ўкраінскім грамадстве, – распавяла нашаму радыё беларуска, якая жыве ва Украіне:
– З учорашняга дня мы пад уражаннямі вынікамі ўдару па “Охматдет”, здаецца яшчэ ў нейкім горадзе быў прылёт па медычнаму цэнтру. Жахлівыя абстрэлы, вельмі шмат ахвяр. Асабліва шакуе, калі пакутуюць і гінуць дзеці, усе навокал пра гэта кажуць. Усе з’ядналіся, вельмі шмат людзей данаціць, шмат валанцёраў.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо 868 дзён, амаль два з паловай гады.
Беларускае Радыё Рацыя