У Польшчы іншаземцы летась купілі больш за 14 тыс. 300 кватэраў. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны.
На першым месцы сярод пакупнікоў нерухомасці ў Польшчы – украінцы. Аднак найбольшы рост у набыцці кватэр зафіксаваны сярод грамадзян Беларусі. Беларусы набылі каля 111 тыс. квадратных метраў жылля. Амаль на 30% больш, чым у 2022 годзе.
Найбольш папулярнымі лакацыямі для набыцця жылой маёмасці сярод чужаземцаў у Польшчы з’яўляюцца Варшава, Кракаў і Уроцлаў. Далей ідуць Лодзь, Познань і Гданьск.