Знакавыя будынкі Падляшскага інстытута культуры па вул. Святога Роха фактычна перажываюць другую перабудову: пасля рэканструкцыі будынкаў з’явіцца сучасная канцэртная канферэнц-заля, мультымедыйная галерэя і выставачная пляцоўка.
Галоўны архітэктар праекта рэстаўрацыі, выкладчык Беластоцкай Палітэхнікі Ян Кабац адзначыў важнасць «Сподкаў» як знакавай спадчыны Падляшша:
– 50 гадоў таму архітэктар Генрык Тачыдлоўскі запраектаваў. І будынак быў узведзены вельмі хутка. Будынак заўсёды выкарыстоўваўся менавіта для гэтых мэтаў. Сама форма – ужо трохі легенда. Аб’ект сёння не ўпісаны ў рэестр помнікаў, але трактуем яго як помнік класічны. І рана ці позна «Сподкі» стануць помнікам. Тут мы мае класічную форму мадэрнізму. Інспірацыяй для архітэктара былі копы збожжа па жніву.
Кошт рэканструкцыі будынкаў Падляшскага інстытута культуры складае 48 мільёнаў злотых. Наперадзе цяжкі пласт работ – дадатковае падыманне фундаментаў комплекса. Усе работы плануецца завяршыць у чэрвені 2025 года.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя