BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Конкурс „Папялушка ў скульптуры” стартуе ў Беластоку

Падляшскі музей у Беластоку з нагоды 41-й гадавіны смерці благаслаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі абвясціў Міжнародны фатаграфічны конкурс „Папялушка ў скульптуры”.  

„Папялушка ў скульптуры”.

Ва ўрачыстай прэс-канферэнцыі ля помніка Папялушкі ў Беластоку ўдзел прыняў і маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Прокорым:

Намесніца дырэктара музея Багуслава Шчэрбіньская падкрэсліла, што мэта конкурсу таксама высветліць, у якіх краінах і як ушаноўваецца памяць пра Ежы Папялушку, у тым ліку і ў Беларусі:

Удзельнікам прапануецца фатаграфічна зафіксаваць скульптуры і помнікі, прысвечаныя ксяндзу Салідарнасці, у Польшчы і за яе межамі. Лепшыя работы будуць узнагароджаны і прадстаўлены на выставе ў Музеі скульптуры імя Альфонса Карнага ў Беластоку.

На прэс-канферэнцыі таксама былі агучаны планы прадстаўнікоў Падляшскага самакіравання на наступным тыдні наведаць Ватыкан для бласлаўлення закладнога каменя пад музей Ежы Папялушкі ў Акопах.

Рэгламент конкурсу даступны на сайце музея:

Międzynarodowy Konkurs Fotograficzny „Popiełuszko w rzeźbie” – Muzeum Podlaskie w Białymstoku

„Папялушка ў скульптуры”.
„Папялушка ў скульптуры”.
„Папялушка ў скульптуры”.
„Папялушка ў скульптуры”.
„Папялушка ў скульптуры”.

Беларускае Радыё Рацыя