Нядаўна ў Бялградзе адбыўся аўтапрабег у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, арганізаваны прарасейскай арганізацыяй “Наши”. У межах гэтай акцыі на вуліцах сербскай сталіцы таксама з’явіліся плакаты з выявай беларускага дыктатара. У адказ на гэтую агітацыю балканскі сектар беларускай арганізацыі РУХ зладзіў контракцыю.

Кажа сябра Рады арганізацыі РУХ Міхал Родзька:
– З’явіліся не толькі ўлёткі. Усе яны былі садраныя. Іх ужо няма. Пралукашысцкія сілы зладзілі таксама аўтапрабег. Там пяць ці шэсць машынаў праехалі па Белградзе з чырвона-зялёнымі сцягамі і партрэтамі Лукашэнкі. Наш дызайнер у адказ зрабіў плакаты, яны зроблены пад вышук злачынцы, там выява Лукашэнкі насупраць роставай лінейкі з подпісам «У вышуку. Пры выяўленні адправіць неадкладна ў Гагу». Усё гэта на сербскай мове, каб сербы таксама разумелі, кім з’яўляецца Лукашэнка.
Такім чынам, беларускі РУХ на Балканах дэманструе рашучасць у барацьбе супраць пралукашэнкаўскай прапаганды і нагадвае пра неабходнасць супрацьстаяць аўтарытарным рэжымам у любым кутку свету.



Беларускае Радыё Рацыя
Фота Руха.