BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку

25 кастрычніка ў Беластоку адбылася чарговая акцыя салідарнасці з журналістам, сябрам Саюзу палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам. Яна традыцыйна прайшла ў скверы каля помніка Ежы Папялушку. У акцыі прыняло ўдзел больш за 30-ць грамадскіх актывістаў і журналістаў беларускіх выданняў, якія жывуць у Беластоку.

Пра акцыю распавядае актывіста Марэк Занеўскі:

– Чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем. Ён надалей у калоніі ў Наваполацку, у ПКТ. Новай інфармацыі няма.

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч выказаў сваё бачанне наконт акцый у падтрымку калег журналістаў і іншых палітвязняў, што сядзяць за кратамі ў Беларусі:

– Я лічу, што такія акцыі салідарнасці вельмі важныя. Я прыходжу на іх даволі часта. Не адзін год прайшоў, як Анджэй Пачобут ды іншыя палітвязні сядзяць у страшэнных умовах у лукашэнкаўсіх турмах, дзе іх катуюць. Мне здаецца, што гэта стала такой руцінай, якая суправаджае нашае жыццё і ад гэтага мне становіцца сумна.

На акцыі яе ўдзельнікі трымалі плакаты вядомых беларускіх палітвязняў, большасць з якіх знаходзяцца ў рэжыме “інкамунікада” – рэжыме, калі ад вязняў няма ніякіх звестак.

Беларускае Радыё Рацыя