Шмат хто проста не можа пакінуць украінскую тэрыторыю, нават калі будуць ісці моцныя абстрэлы ці расейскі наступ.

У той жа час людзі ўжо стаміліся аплакваць сваіх родных і знаёмых, якія гінуць на вайне, – распавяла беларуска Яўгенія Фядорэц, якая жыве ва Украіне:
-Зараз самая вялікая навіна, што расейцы павялічылі дальнасць ракет тыпу “кіраваныя авіябомбы”. І зараз яны далятаюць да нашага горада. У нас кожны дзень з раніцы і вечарам па тры-чатыры прылёты. Сёння раніцай больш за 10 ракет на нас упала.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 956 дзень. Днямі расейскае войска захапіла ўкраінскі горад Угледар. А ўкраінскія войскі надалей знаходзяцца ў Курскай вобласці.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя