У 2023 годзе польскія ўлады адмовілі ў выдачы часовага віду на жыхарства 14-ці працэнтаў заяўнікаў з Беларусі – гэта амаль кожны сёмы заяўнік.

Такая лічба прыводзіцца ў даследаванні “Польскага кансультанта”. Агулам летась часовы ВНЖ у Польшчы атрымалі больш за 334 тысячы іншаземцаў, сярод якіх больш за 59,5 тысяч – грамадзяне Беларусі.
Па стане на 31 снежня ў Польшчы легальна пражывала 118 562 грамадзян Беларусі. Гэта людзі, якія маюць від на жыхарства, дадатковую абарону, статус бежанца ці іншыя прававыя падставы.
Беларускае Радыё Рацыя






