BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Краіны-суседзі Беларусі пераходзяць на зімовы час

Сёння ноччу краіны Еўразвязу і Украіна пяройдуць на зімовы час. Стрэлкі будуць пераведзены на гадзіну назад уноч з 26 на 27 кастрычніка.

Беларусь адмяніла сезонны перавод часу ў 2011 годзе.

Такім чынам, з нядзелі ў Літве, Латвіі і Украіне будзе на гадзіну менш, чым у Беларусі, а розніца з Польшчай і іншымі краінамі Еўразвязу, якія выкарыстоўваюць сярэднееўрапейскі час, павялічыцца да дзвюх гадзін. Такая розніца захаваецца да канца сакавіка.