BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Блэкаўт у Берліне – адзін раён без святла

Еўрапейскія СМІ паведамляюць, што ўжо трэці дзень Берлін знаходзіцца без святла.

Фота Жаны Кромер

Што адбываецца ў Берліне, распавядае прадстаўніца беларускай дыяспары Жана Кромер:

-Блэкаўт у нас сапраўды ёсць, але ён датычыцца не ўсяго Берліна, а толькі аднаго раёна, які ў нас лічыцца далёкім і дарагім раёнам.  На сябе ўзяла адказнасць нейкая радыкальная левая групоўка.

Па словах актывісткі, дапамога жыхарам гэтага раёну аказваецца, але яна недастатковая:

-Арганізаваныя пункты па тыпу тых, што ва Украіне, ты можаш там паесці гарачага, папрасіць пра іншую дапамогу, але да іх дайсці цяжка, калі ў чалавека няма сваёй машыны. Людзі трошку дэзарыентаваныя,  бо святла няма, інтэрнэту няма, часта няма сувязі, бо селі тэлефоны.

Жана адзначае, што апроч немцаў у гэтым раёне таксама жывуць і бежанцы, у тым ліку бежанцы з Украіны, сярод якіх ёсць сола-маці ці людзі сталага ўзросту.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя