Заходнія СМІ са спасылкай на спецыялістаў і кампетэнтныя крыніцы паведамляюць, што з-за прарыву ВСУ ў Курскую вобласць Крэмль пачаў адводзіць падраздзяленні з некаторых участкаў фронту ва Украіне, паведамляе unian.net.

Фота: korrespondent.net
Аднак прадстаўнік аператыўнай групоўкі войскаў “Таўрыя” Дзмітрый Ліхавій адзначыў, што, па стане на сённяшні дзень, масавага адводу расейскіх войскаў не зафіксавана. У прыватнасці, на баявых дзеяннях на поўдні Украіны гэта пакуль ніяк не адбілася.
“Сапраўды, адбылося некаторае перамяшчэнне на ўзроўні падраздзяленняў, але гэта не выглядае, як вялікі паток, як істотная змена асабовага складу, колькасці расейскіх акупацыйных войскаў. Не азначае, што тут стала рэзка менш, а там – значна больш”, – сказаў спікер у эфіры нацыянальнага тэлемарафона.
Ён нагадаў пра суадносіны колькасці расейскіх войскаў у 2022 годзе (100 тыс. чалавек) і цяпер (больш за 500 тыс.). У прыватнасці, у Запарожскай вобласці – ад 75 тыс. да 90 тыс. расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца “на ўсёй глыбіні” абароны ВСУ.
“І гэтая лічба не з’яўляецца сталай, таму што падпадзяленні стала мігруюць, перакідваюцца з участку на ўчастак – з Запарожжа ў Данецкую вобласць… Падпадзяленні выводзяцца на ратацыю, перакідаюцца на іншыя пазіцыі, у тым ліку і нашыя войскі таксама… Для нас не з’яўляецца настолькі прынцыповым тое, што пару тысяч пераехала з Запарожскай вобласці або з іншых нашых адрэзкаў фронту ў Курскую вобласць. Таму што галоўнае, што падчас баявых дзеянняў, на аператыўнай абстаноўцы гэта не адбіваецца, яна не адчувае істотных змен”, – сказаў Ліхавій.






