У Вільні 28 лютага пройдзе круглы стол, прысвечаны ўпарадкаванню найменняў гарадской прасторы Беларусі.

«Беларусы, як і нашыя суседзі ўкраінцы, моцна патрабуюць пераасэнсавання ўласнай сімвалічнай прасторы існавання», – тлумачыць мэту правядзення мерапрыемства арганізатар круглага стала – выканаўца абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб“яднанага пераходнага кабінета Павел Баркоўскі:
– Спадзяемся, што мы такімі дыскусіямі павышаем і інтэлектуальную планку, бо такія сур’ёзныя дыскусіі, сур’ёзныя размовы таксама маюць быць. Можаце да іх далучацца.
У фінале мерапрыемства адбудзецца адкрытая дыскусія «Якія могуць быць падыходы да ўпарадкавання ўрбаністычнага ландшафту Беларусі?». Прадстаўнікоў медыя і гасцей запрашаюць рэгістравацца на тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Беларускае Радыё Рацыя






