BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Крыначка» збірае сяброў беларускай культуры ў Гайнаўцы

10-га чэрвеня ў гарадскім амфітэатры ў Гайнаўцы адбудзецца Беларускі народны фэст „Крыначка” — адна з ключавых падзей цыклу “Беларускі народны фэст”, які ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Кажа старшыня БГКТ Васіль Сегень:

На трэці дзень Сёмухі, у аўторак, у Гайнаўскім амфітэатры прайдзе “Крыначка” – чарговы Беларускі народны фэст, дзе збіраецца публіка, каб пабачыць і паслухаць нашыя беларускія калектывы. Уваход вольны, так што запрашаем, бярыце з сабой толькі добры настрой. Спадзяемся, што надвор’е таксама нам будзе спрыяць. Той, хто прыйдзе, не пашкадуе!

У праграме «Крыначкі» — выступы беларускіх мастацкіх калектываў з Гайнаўкі, Беластока, Чыжоў, Козлікаў і Бельска-Падляшскага. Пачатак а 17-й. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БГКТ