У Беластоку падвялі вынікі працы найбуйнейшай бібліятэкі Падляшскага ваяводства – Książnica Podlaska. У 2025 годзе колькасць пастаянных чытачоў склала каля 43 тыс., а колькасць выдадзеных кніг наблізілася да 1 млн – на 13 % больш у параўнанні з 2024 годам.

Дырэктарка бібліятэкі Івона Гавэл на прэс-канферэнцыі падкрэсліла, што ў гэтым заслуга і адкрытасць установы да шматкультурнага абмену, у тым ліку працы з беларускімі кнігамі:
-Так, зразумела, маем кніжкі на беларускай мове, і не толькі. Зразумела, маем шмат беларусаў, якія карыстаюцца нашымі паслугамі.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Прокорым адзначыў значэнне чытання ў сучасных умовах:
-Жывем у такі час, калі геапалітчная сітуацыя вымагае ад нас асаблівай асцярожнасці. Рэгіён, які шмат чытае кніжак, жыхары, якія адкрытыя да інфармацыі, якую можна знайсці ў кніжках, ёсць рэгіёнам больш устойлівым да атакаў хлусні і фэйкавых навінаў.
Ваяводская бібліятэка Książnica Podlaska актыўна супрацоўнічае з акадэмічнымі бібліятэкамі Беластока, Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і развівае міжнародныя партнёрствы, сярод іншага з Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні і Абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Карскага ў Гародні.

Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






