BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кшыштаф Бухоўскі: «Праблема ліцвінізму» вырашыцца сама з паразай Расеі ў вайне з Украінай

Юбілейны ХХ Падляшскі фестываль навукі і мастацтва праходзіць у Беластоку з 10 да 19 траўня. Сярод іншага, у Планетарыі Універсітэта ў Беластоку прайшла лекцыя „Складаныя польска-літоўскія стасункі ў ХХ ст.».

Паралелі з праблемай «ліцвінізма» паміж Беларуссю і Літвой, правёў спікер, супрацоўнік Інстытута гісторыі Універсітэта ў Беластоку Кшыштаф Бухоўскі:

-Вядома, тое, што такія праблемы з’яўляюцца і будуць з’яўляцца, гэта нармальна. Думаю, што ў вольнай Беларусі і ў вольнай Літве ёсць магчымасць узаемнай дамоўленасці без ускладненняў, праз таго велькага расейскага цмока, які выклікае тое, што мы не можам дамаўляцца – ці палякі з літоўцамі, ці палякі з беларусамі, ці беларусы з літоўцамі. Думаю, менавіта тут крыецца д’ябал, у гэтых дэталях. Калі знікне расейская пагроза, тады дамовімся ўсе і з усімі.

Фестывальныя мерапрыемствы таксама пройдуць у Ломжы, Сувалках і Вільні. Госці змогуць пазнаёміцца са штодзённа недасяжнымі месцамі: навуковымі лабараторыямі і майстэрнямі навукоўцаў ды мастакоў.

Падрабязная праграма ХХ Падляшскага фестывалю навукі і мастацтва ТУТ.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара