Фота: wikimedia.org
Вольны Беларускі Універсітэт зладзіў анлайн-сустрэчу для ўсіх жадаючых з адным з выбітных рэжысёраў польскага кіно, прафесарам Кшыштафам Зануссі. Сярод зададзеных пераважалі пытанні пра месца беларусаў у свеце пасля 2020 года. Пра магчымасць зменаў у Беларусі кажа Кшыштаф Занусі:
– Я думаю, што калі глядзець фаталістычна, то няма рэвалюцый, якія не атрымаліся. Калі яна на той момант не ўдалася, яна “вісіць у паветры”, яна зноў вернецца. Так, як рэвалюцыя 1905 года вярнулася. Таму калі яна нават на першы погляд падаецца страчанай, то на самой справе яна пакінула след і прыйдзе ў новых умовах.
Кшыштаф Занусі неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Менскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. З 2010 – Ганаровы прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Беларускае Радыё Рацыя