У Падляшскай оперы і філармоніі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння стыпендый Маршалка. 45 дзеячаў культуры – мастакі, акцёры, музыканты, пісьменнікі, рамеснікі і мастацтвазнаўцы – атрымалі фінансавую падтрымку за ўнёсак у развіццё і папулярызацыю культуры рэгіёну.

Адной з лаўрэатаў стыпендыі стала актрыса, рэжысёрка і заснавальніца тэатра “Чрэво” Іаанна Троц:
–Для незалежных артыстаў гэта вельмі важная справа. Не звязаная з нейкай інстытуцыяй, мая дзейнасць незалежная. Дзякуючы таму, што атрымала стыпендыю, буду мець магчымасць зрабіць праект артыстычны, падрыхтаваць сцэнар для спектакля.
Сярод узнагароджаных і Валянціна Швед, якая накіруе стыпендыю на рэалізацыю праекта “Віктар Швед: бібліяграфія 1957-2024 гг.”:
–Падумала сабе так, калі ёсць у нашым ваяводстве бібліяграфія Веслава Казанэцкага, Янкі Леанчука, ну то няхай будзе і Віктара. Ветліва да гэтага аднеслася “Ксёнжніца падляшская”. Гэтая стыпендыя вельмі-вельмі дапаможа.
Яшчэ адной стыпендыяткай стала Наталля Герасімюк з фонду «Яны – гэта Мы» за праект “Легенды польска-беларускага памежжа”. Ганна Емельянава, графічны дызайнер з Беларусі, атрымала стыпендыю на выданне кнігі пра Падляшша пад назвай “Zagadki z Podlaskiej Chatki”. Усяго сёлета на падтрымку дзеячаў мастацтва было выдзелена 419.000 злотых.
Цалкам матэрыял:














Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя