BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Купалле па-італьянску: скокі праз вогнішча і выступ гурта “Крыві”

Беларусы Італіі зладзілі ў Фларэнцыі Купалле. Свята сабрала некалькі дзясяткаў чалавек.

Як гэта адбывалася, распавядае народная амбасадарка Беларусі ў Італіі Юлія Юхно:

– Гэта была такая спантанная ідэя насамрэч. Я напісала дзяўчыне з музычнага гурта “Крыві” і прапанавала ім прыехаць да нас на Купалле. Мы доўга выбіралі дату, з цягам часу, так атрымалася, што ўжо 6-7 не атрымлівалася ў іх, раней на два тыдні 21-га таксама. Мы вырашылі рабіць 13-14, бо няма вялікай розніцы насамрэч.

Па яе словах, арганізатары сабралі на мерапрыемстве беларусаў з розных частак Італіі:

– Было каля 30-ці чалавек. Я думаю, што гэта такі нядрэнны вынік.

Купалле ў Італіі атрымала свой працяг, на наступны дзень пасля яго, адбылася прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі, а Ірына Новік арганізавала майстар-клас па пляценні саламяных павукоў.

Беларускае Радыё Рацыя