BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Купалле ў Аўгустове

Напрыканцы тыдня, з 20 па 22 чэрвеня, беларусы Беластока клічуць святкаваць Купалле на беразе возера Biale каля Аўгустова.

Вас чакаюць абрады і традыцыі, заплыў, конкурсы і прызы, вянкі, традыцыйныя стравы і напоі, папараць-кветка ды вогнішча. А таксама цудоўная прырода, добрая кампанія і актыўныя гульні. 

Бярыце з сабой намёты, спальнікі і дыванкі. 

Расклад такі:
 

  • 20 чэрвеня, пятніца — заезд, уладкаванне і знаёмства 
  • 21 чэрвеня субота — падрыхтоўка і святкаванне Купалля 
  • 22 чэрвеня, нядзеля — ад’езд

Кошт удзелу ў свяце: 15 злотых за месца на кожную машыну; 15 злотых за месца на намёт; 12 злотых з дарослага за дзень.

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся ў чат Купалля. 

Арганізатары