BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Купальская ноч у Залуках

Штогадовы фэст «Купальночка 2025». Вёска Залукі на рацэ Супрасль — традыцыйнае месца ў гміне Гарадок, дзе святкуецца Купалле.

Фота: bestbelarus.by

Запланаваныя мастацкія выступы, а пасля ўдзельнікі адправяцца ў маляўнічай працэсіі да ракі Супрасль, дзе адбудзецца рытуал кідання вянкоў. Паводле старажытных павер’яў, дзяўчына, вянок якой зловіць хлопец, хутка выйдзе замуж. Свята пачынаецца а 18-ай гадзіне.

У сёлетняй праграме «Купальночкі» не будзе бракаваць багатай канцэртнай часткі. Выступяць гарадоцкія калектывы, а таксама гурты Niezabudki, Malwianki, Kapela Braci Rejwów і цыганскі гурт Glow Queens. Зоркамі вечара стануць гурты: As, Kolorek – Turysta z Podlasia і Souvenir.