24-ы гадзіны музыкі, пошук папараць-кветкі, вялікае вогнішча, квэсты, гульні, майстар-класы і шматлікія іншыя забавы чакаюць гасцей купальскага фэсту Varušniak. Імпрэза адбудзецца 29-га чэрвеня ў Варшаве на пляцоўцы Rejs Klub.

Распавядае суарганізатарка падзеі Руся:
– Тут, у эміграцыі, мы зразумелі, што вельмі важна мець такую магчымасць – сустракацца са сваімі, прытуліцца да сваіх, жартаваць пра нешта сваё, абмяркоўваць нешта вядомае толькі нам. І вось для беларускай тусоўкі і для міжнароднай супольнасці мы і стварылі гэты фестываль Varušniak, каб, па-першае, пакрысе адбудоўваць нашую культурную ідэнтычнасць, праз працу з сучаснай электроннай музыкай, з новымі медыямі; другі фокус фестывалю – гэта распавядаць пра культурную ідэнтычнасць Беларусі, рабіць беларускую культуру заўважнай для ўсяго свету.
Летась, па падліках арганізатараў, у падзеі паўдзельнічала больш за 3 тысячы чалавек.
Квіткі можна набыць па спасылцы.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






