22-га лютага ў Падляшскім музеі ў Беластоку прайшла куратарская экскурсія па выставе «НІВА | ФОТАЗДЫМКІ», якая распавядае гісторыю беларускай супольнасці Беласточчыны праз дакументальную фатаграфію. Удзел у экскурсіі узялі каля 30 чалавек.

Сустрэчу ў Ратушы правёў куратар экспазіцыі Павел Грэсь:
– Выстава зроблена з нагоды 70-годдзя тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Даволі вялікі матэрыял у архіве. На адкрыцці было шмат людзей, вельмі добра людзі ўспрымаюць гэтую выставу. Я вельмі задаволены з гэтага.
Выстава «НІВА | ФОТАЗДЫМКІ» працягне працу ў Ратушы да 26 красавіка 2026 года. Яна праходзіць пад ганаровым патранатам Polska Agencja Prasowa. Суарганізатар праекта — Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Цалкам матэрыял:






















Беларускае Радыё Рацыя






