BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Курская аперацыя выканала сваю задачу – заявіў Зяленскі

Уладзімір Зяленскі прызнаў, што сітуацыя ў Курскай вобласці зараз складаная, і заявіў, што Курская аперацыя выканала сваю задачу. Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы з журналістамі 14 сакавіка, піша «Укрінфарм».

«Сітуацыя на Куршчыне зразумела, што вельмі складаная. Задачай Курскай аперацыі было адцягнуць войскі на сябе з Пакроўска, Харкаўскага напрамку і Сум. Нашы хлопцы абсалютна гераічныя, яны ўзялі на сябе такі моцны ўдар…», – сказаў прэзідэнт Украіны. Пасля стабілізацыі сітуацыі на Пакроўскім напрамку Зяленскі лічыць задачу Курскай аперацыі выкананай.

ВСУ пачалі наступленне ў Курскай вобласці Расеі ў жніўні 2024 года, захапіўшы за некалькі дзён больш за 1000 кв. км тэрыторыі. Расейцы пачалі контрнаступленне ў верасні.