BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Курсы “Мова Нанова” ў Латвіі сыходзяць на зімовыя вакацыі

Курсы “Мова Нанова” ў Латвіі да 10 студзеня сыходзяць на зімовыя вакацыі.

З новага году арганізатары абяцаюць цікавых гасцей і новыя праекты, якія дапамогуць вывучаць родную мову, – распавёў адзін з галоўных арганізатараў Алег Юрэвіч:

-Мы плануем на гэты новы сезон новых гасцёў праз анлайн, ужо маем дамоўленасці з нашымі вядомымі беларускімі дзеячамі культуры. Паразмаўляем з імі на якіясьці пытанні, цікавыя тэмы. Будзе граматычная частка, як заўжды. Будзе якаясьці гульня, будзе гістарычная частка ад нашых гасцей.

Курсы «Мова Нанова» ў Латвіі актыўна працуюць у Рызе. Занякі прапаноўваюцца не толькі па вывучэнні беларускай мовы, але і па знаёмстве з гісторыяй і культурай Латвіі праз наведванне музеяў. Сёлета праект працягваў развівацца ў супрацоўніцтве з Рыжскай думай. Рэгулярныя сустрэчы для дзяцей і дарослых праводзіліся па адрасе Pils iela, 21.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.