BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

KUS збірае сродкі на псіхалагічную дапамогу ветэранам

Пасля ліпеньскай трагедыі ў Гданьску, дзе самагубствам скончыў жыццё 28-гадовы ветэран палку «Пагоня», праблема псіхалагічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў зноў стала вострай. У адказ на гэта дабрачынная арганізацыя KUS (Літва) разам з Fundacja Związku Białoruskich Weteranov (Польшча) распачала збор сродкаў на працяг бясплатных сеансаў дапамогі для беларускіх ветэранаў і іх сем’яў.

Аляксандр Клачко

Пра асноўную праблему такой катэгорыі кажа заснавальнік дабрачыннай арганізацыі KUS, сябра КР Аляксандр Клачко:

– Чалавек вяртаецца з вайны. Ён і там не афішаваў, што быў добраахвотнікам, таму што гэта наступства ў першую чаргу для сваякоў, якія засталіся ў Беларусі. Праблемы таксама ўзніклі і ў Еўразвязе, калі кажуць, што добраахвотнік. Яны вяртаюцца і звычайна не расказваюць нікому дзе яны былі. Гэта можа ведаць толькі вузкае кола. І гэта адна з галоўных праблем. Таксама гэта тычыцца сваякоў загінуўшых, сваякоў былых добраахвотнікаў.

Ужо цяпер дзякуючы папярэдняму збору сродкаў атрымалася арганізаваць 49 сеансаў псіхалагічнай падтрымкі для 7 чалавек — 4 жанчын, аднаго дзіцяці і 2 ветэранаў у Літве. Адпаведна дабрачынная арганізацыя KUS (Літва) абвяшчае новы збор сродкаў на суму 2000 еўра і просіць дапамогі ўсіх неабыякавых.

Цалкам матэрыял:

Падтрымаць ініцыятыву можна тут:

Разавая падтрымка: https://buy.stripe.com/cNi3cw6un8zZ2Fu7Jy3Nm07

Штомесячная падтрымка (падпіска): https://buy.stripe.com/6oUfZig4X7vVgwkgg43Nm04

💳Swedbank:

Savanorių organizacija KUS

IBAN:

LT187300010194780291 (Swedbank LT, AB)

SWIFT/BIC: HABALT22

Paskirtis: Parama

Мэта збору: 2 000 еўра.

Беларускае Радыё Рацыя