
Павел Латушка, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання, звярнуўся да віцэ-ваяводы Люблінскага ваяводства Войцеха Волаха. Латушка адзначыў, што ў святочны перыяд можа ўзрасці колькасць грамадзян і транспарту на пераходзе «Брэст-Тэрэспаль», што можа прывесці да вялікіх чэргаў. Войцех Волах запэўніў, што польскія службы гатовыя аператыўна рэагаваць на магчымыя праблемы і будуць забяспечваць бесперашкоднае перасячэнне мяжы ў абодвух напрамках.
Беларускае Радыё Рацыя






