BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія можа адмовіцца ад расейскай мовы як другой замежнай у школе

23 красавіка ўрад Латвіі можа прыняць рашэнне аб паступовай адмове ад рускай мовы як другой замежнай у школе, піша Delfi.

Фота: BaltNews.lv

На дадзены момант першай замежнай мовай у латвійскіх школах з’яўляецца ангельская — яе вучаць з 1-га класа. Другую замежную пачынаюць вучыць з канца пачатковай школы. Як піша выданне, дзеці могуць выбраць нямецкую, французскую ці любую іншую мову, але часцей за ўсё выкладаецца руская, паколькі ў школах не хапае настаўнікаў іншых моў. У выніку расейская мова вывучаецца як другая замежная амаль у палове латвійскіх школ. У некаторых навучальных установах альтэрнатывы ёй не прапануецца.