BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія плануе ўзмацніць меры бяспекі пры перасячэнні мяжы

Латвія плануе ўзмацніць меры бяспекі пры перасячэнні мяжы. Краіна разглядае папраўкі да Закона аб іміграцыі, каб стрымліваць рызыкі, звязаныя з разведкай і гібрыднымі пагрозамі, якія значна павялічыліся пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Паводле планаваных зменаў, перад візітам у Латвію неабходна будзе падаваць дадатковую інфармацыю: пра мэту паездкі, час і месца знаходжання, маршрут, кантактную інфармацыю, займаныя пасады, ці былі вы раней кандыдатамі на выбарах і ці служылі ў розных ведамствах.

Выключэнні прадугледжаны для асоб з дыпламатычным імунітэтам і тых, хто здзяйсняе кароткатэрміновыя паездкі для выканання афіцыйных функцый або забеспячэння тэхнічнай падтрымкі. Калі закон прымуць, ён будзе датычацца толькі грамадзян краін СНД, у тым ліку і Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя